У рамках праекта "Кожная пятница - родные, свае!" у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" прайшло мерапрыемства #БеларусьУдзячная "Пісьмо ў 45 год..." сярод вучняў пачатковых класаў. Мы ўзгадалі тых, хто абараняў нашу зямлю і падарыў нам мірнае неба. Здзейснілі віртуальнае падарожжа да мемарыялаў Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі словы падзякі героям. Мы малявалі і абмяркоўвалі, якой прыгожай стала наша краіна.