Пісьмо ў 45-ы год у рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё"
8 мая ў нашай школе прайшло мерапрыемства #БеларусьУдзячная. Пісьмо ў 45-ы год у рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё". Вучні 5–9 класаў далучыліся да акцыі і напісалі шчырыя лісты, адрасаваныя героям і сведкам тых далёкіх падзей 45 года. Дзеці складвалі свае пасланні ў форме знакамітых франтавых трохкутнікаў і напаўнялі іх словамі падзякі. У тэкстах школьнікі разважалі аб каштоўнасці свабоды, мірным небе на нашай зямлі і абяцалі захоўваць памяць аб подзвігу народа. Гэта мерапрыемства стала важным момантам для кожнага, дапамагло адчуць гонар за сваё мінулае і сваю краіну.