Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у душэўным творчым праекце «Мая мама — лепшая за ўсіх», які прайшоў у межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё». Дзеці з вялікай любоўю рыхтавалі свае работы, у якіх праз творчасць выказвалі самыя цёплыя пачуцці да сваіх матуль. Кожны праект быў напоўнены прыгожымі словамі і шчырымі прызнаннямі ў любові да самага дарагога чалавека ў жыцці. Гэтыя кранальныя работы стануць сапраўдным упрыгожваннем школы.