«Кожная пятніца - роднае, сваё” для навучэнцаў 5-7 класаў
У рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё” 24 красавіка для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла цікавая экскурсія ў школьны музей “Ад народных звычаяў да сучасных вырабаў”. Навучэнцы мелі магчымасць убачыць унікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё і побыт нашых продкаў. Асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікалі ручнікі і калыска.
У ходзе сустрэчы навучэнцы адзначылі, што не перавяліся народныя майстры і ў вёсках Сянькоўшчынскага краю. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю расказалі пра сваіх аднавяскоўцаў, якія і сёння займаюцца ткацтвам, вышыўкай, пляценнем і іншымі рамёствамі.