10.04.2026 у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшло мерапрыемства пад дэвізам # Перакладчыцкі вінегрэт. Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа, дзе кожны прыпынак адкрываў дзецям новыя таямніцы роднага слова. Занятак паказаў, што беларуская мова для школьнікаў - гэта жывая, цікавая і вельмі сучасная прастора для творчасці. Вінегрэт з розных заданняў дазволіў кожнаму дзіцяці праявіць свае здольнасці і адчуць гонар за родную мову.