Пятніца, 13 сакавіка, па традыцыі прайшла пад знакам «роднага, свайго». У цэнтры ўвагі апынуўся #Дзень спажыўца, які атрымаў смачную назву «Салодкія брэнды нашай радзімы». Удзельнікі мерапрыемства арганізавалі сапраўдную выставу айчынных прысмакаў, прэзентавалі любімую прадукцыю вядомых беларускіх брэндаў: «Камунарка», «Красный пищевик», «Віцьба», «Савушкін прадукт» і іншых. Галоўнай тэмай для абмеркавання сталі дасягненні беларускіх вытворцаў і якасць іх тавараў, якія сталі сапраўднымі візітнымі карткамі краіны. Вучні з задавальненнем пачаставаліся прынесенымі ласункамі ў цёплай і душэўнай атмасферы, натхніліся новымі ідэямі і яшчэ раз адчулі моц супольнасці. Сустрэча пакінула пасля сябе не толькі салодкі паслясмак, але і пачуццё гонару за сваё. Дзякуй усім, хто далучыўся і зрабіў гэты дзень асаблівым.