21 лютага наша ўстанова адукакцыі гасцінна вітала гасцей з ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна”. У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Пажаданні роднай мове”. Школьнікі стварылі віншавальныя паштоўкі са шчырымі пажаданнямі роднай мове: “Няхай жыве ў вяках роднае слова!”, “Жыві і квітней, наша родная мова!”… Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што неабходна берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу любімую Беларусь!