10 красавіка у рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё" вучні 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у каманднай гульні пад дэвізам #ПеракладчыцкіВінегрэт. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі выконвалі разнастайныя заданні, звязаныя з перакладам тэкстаў і падборам падыходзячых слоў. Каманды спаборнічалі ў шпаркасці і дакладнасці, дэманструючы ўменне прымяняць веды беларускай мовы. Мова — гэта вялікі народны скарб. Паважайце и вывучайце родную мову!