У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" прайшла прэзентацыйная гадзіна #ДухБеларускіхТрадыцый “Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка”. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што такое бліны, як яны з'явіліся ў беларускай кухні. Раней бліны выпякалі ў печы, а рэцэпты перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Кожная сям'я мела свае сакрэты ў падрыхтоўцы гэтага прысмака. Вучні падзяліліся традыцыйнымі рэцэптамі беларускіх бліноў, для прыгатавання якіх выкарыстоўваюцца натуральныя прадукты айчынных вытворцаў. Удзельнікі пазнаёміліся са звычаямі і абрадамі, звязанымі з блінамі. Напрыклад, выпяканне бліноў на Масленіцу, спаборніцтвы па іх паяданні, гульні і забавы з блінамі. Даведаліся, што падчас гулянняў, іх раздаюць усім удзельнікам свята. Усё гэта стварае атмасферу цяпла, гармоніі і яднання. У завяршэнні мерапрыемства ўсіх чакала дэгустацыя разнастайных бліноў, блінцоў, наліснікаў, хатняга варэння і духмянай гарбаты з самавара. Мерапрыемства стала выдатным напамінам аб багатай культуры і спрадвечных звычаях беларускага народа, а таксама падарыла ўсім удзельнікам шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.