29 мая ў ДУА “Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна” ў межах праекта "Кожная пятніца-роднае, свае" ў школе адбылася мерапрыемства #ЗбярыБеларусь у сваім сэрцы. Гартаючы старонкі часопіса, вучні расказалі пра галоўныя сімвалы нашай краіны, знакамітых людзей. Прынялі ўдзел у віктарыне "Я ведаю Беларусь". Падводзячы вынік мерапрыемства, дзеці зрабілі выснову, што трэба любіць сваю Радзіму, ведаць яе мінулае, берагчы сучаснасць, рабіць усё для таго, каб будучыня была мірнай і шчаслівай.