13.03.2026 у дзяржаўнай установе “Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна” ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” прайшло мерапрыемства пад дэвізам #Дзень спажыўца. Салодкія брэнды нашай краіны. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся шмат новага аб розных відах прысмакаў, пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб працэсе вытворчасці. Рабяты з цікаваcцю і жаданнем прынялі ўдзел у віктарыне “Салодкія пытанні”, гульні “Назаві прысмакі”. Фінальным заданнем было стварыць свой брэнд, прыдумаць назву і абгортку. Дзеці актыўна ўключыліся ў заданне і атрымалі задавальненне ад працэсу. Зарад станоўчых эмоцый, добрага настрою і яркія ўражанні атрымалі ўсе ўдзельнікі.