Інтэрактыўная гульня сярод вучняў 5 - 9 класаў, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына...
Пад такім дэвізам прайшла інтэрактыўная гульня сярод вучняў 5- 9 класаў, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці.У ходзе мерапрыемства вучні імкнуліся аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заклаў фундамент і садзейнічаў развіццю беларускага пісьменства і асветы, успомнілі аб гісторыі зараджэння свята. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні былі актыўнымі і з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, узнаўлялі прыказкі, перакладалі словы.