Час цікавых паведамленняў "Зямля - наш агульны дом"
31 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 6 класа прайшоў час цікавых паведамленняў "Зямля - наш агульны дом". На мерапрыемстве навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі паркамі, біясфернымі запаведнікамі, рэспубліканскімі заказнікамі. Паразважалі аб іх значнасці для краіны і яе людзей. Навучэнцы прааналізавалі асноўныя правілы жыцця людзей для захоўвання чысціні прыроды, прывялі прыклады мер па падтрыманню экалогіі.