У суботу 17 студзеня вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у шостым школьным дні. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі займальнае падарожжа па станцыях: “Майдадыр”, “Карысная ежа”, “Лекавыя травы”, “Горад Гігіены”. У гульнёвай форме дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, даведаліся шмат новага аб лекавых уласцівасцях раслін, успаміналі пасловіцы аб здароўі. Занятак прайшоў пазнавальна, інфармацыйна, цікава і актыўна.