20 лютага ў Сянькоўшчынскай сярэдняй школе ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” адбылася акцыя #ЧытаемБеларускае_і_па-беларуску. Вучні і настаўнікі з задавальненнем чыталі творы беларускіх аўтараў. Роднае слова гучала натхнёна, урачыста. Усе ўдзельнікі атрымалі асалоду.