19 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы прайшло інтэлектуальнае ток-шоу “Свая гульня”, якая аб’яднала вучняў 3 і 4 класаў. Дзве каманды адказвалі на пытанні з розных прадметных абласцей, успаміналі прыказкі, адгадвалі загадкі і многае іншае. Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі цікава было перакладаць словы на беларускую мову, тлумачыць значэнне цікавых і невядомых слоў. Усе справіліся годна і перамагла «дружба».