#Беларусь сямейная. "Багата хата не вугламі, а пірагамі"
15 мая ў рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, свае" адбылося мерапрыемства, прысвечанае сямейным традыцыям. Галоўнай тэмай стала беларуская прыказка: "Багата хата не вугламі, а пірагамі".
Разам з вучнямі мы абмеркавалі, што сапраўднае багацце сям’і – не ў рэчах, а ў цеплыні, сумеснай працы і гасціннасці. Кожны расказаў пра сваю хатнюю традыцыю: хтосьці пячэ бліны па нядзелях, хтосьці дапамагае бабулі, а хтосьці сустракае гасцей з пірагамі. У выніку мы склалі "кодэкс беларускай сям'і": рабіць разам, паважаць старэйшых, частаваць ад шчырага сэрца, берагчы хатні ачаг і помніць, адкуль ты родам. Беражыце «роднае, свае»! ❤️🥧