музычная хвілінка "#ДзеньНароднайПесні" у рамках праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё"
У рамках праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё" 30 студзеня сярод вучняў пачаткавых класаў прайшла музычная хвілінка #ДзеньНароднайПесні. У ходзе мерапыемства вучні сталі актыўнымі слухачамі народна-вакальнага ансамбля "Славяначка" з філіала "Сянькоўшчынскі цэнтр культуры". Яны пачулі і паспраабавалі праспяваць народныя беларускія песні: "Цячэ вада ў ярок", "Ой рэчанька-рэчанька", "Касіў Ясь канюшыну" і "Купалінка". Маленькім спевакам вельмі спадабалася адчуць сябе ў ролі народных артыстаў.