Пятніца, 13 сакавіка, па традыцыі прайшла пад знакам «роднага, свайго». У цэнтры ўвагі апынуўся #Дзень спажыўца, які атрымаў смачную назву «Салодкія брэнды нашай радзімы». Удзельнікі мерапрыемства арганізавалі сапраўдную выставу айчынных прысмакаў, прэзентавалі любімую прадукцыю вядомых беларускіх брэндаў: «Камунарка», «Красный пищевик», «Віцьба», «Савушкін прадукт» і іншых. Галоўнай тэмай для абмеркавання сталі дасягненні беларускіх вытворцаў і якасць іх тавараў, якія сталі сапраўднымі візітнымі карткамі краіны.