Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры
16 лютага ва ўстанове адукацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Па традыцыі адкрыццё пачалося са знаёмства з планам мерапрыемстваў. Першы дзень прайшоў пад дэвізам “Гучы, роднае слова!” Вучні 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальным турніры “Свая гульня”. Цікавыя і займальныя заданні давалі магчымасць не толькі праверыць, але і пашырыць веды вучняў. Удзельнікі трох каманд на працягу гульні актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні.