16 студзеня, у рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”, для вучняў 5 – 9 класаў прайшла цікавая і пазнавальная гадзіна зносін “#Топ-10БрэндаўБеларусі”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі выказалі свае думкі і прапановы пад час прагляду відэароліка “Беларусь: бренды и символы”, прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, у выглядзе калажу аформілі рубрыку “Я выбіраю” сваімі любімымі брэндамі.