Атэстацыя педагагічных работнікаў – гэта вывучэнне і ацэнка іх професійнага узроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванні ведаў, уменняў, навыкаў інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця вучняў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграм адукацыі, ажыццяўлення вучэбна-метадычнага забеспячэння.
Асноўнымі прынцыпамі атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляюцца: калегіяльнасць, сістэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак, якія забяспечваюць аб'ектыўныя, карэктныя, добразычлівыя адносіны да атэстуемага работніка. Нарматыўнае прававое забеспячэнне атестацыі педагагічных работнікаў (перайсці)