9 студзеня вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі далучыліся да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё», які накіраваны на папулярызацыю нацыянальнай культуры і захаванне беларускіх традыцый. #ДзеньРоднагаСвайго. Дзень прайшой пад дэвізам #ДзеньБеларускагаСлова. Вучні і настаўнікі пазнаёміліся з праектам, прынялі актыўны ўдзел ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" і марафоне "Мова родная-свая", дзе гучалі любімыя вершы беларускіх паэтаў. Вучні пачатковых класаў расказалі, якая прыгожая і мілагучная родная мова. У рамках акцыі "Я люблю беларускую мову" хлопчыкі і дзяўчынкі пісалі свае любімыя беларускія словы, з якіх сабралі сэрца.