У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у нашай школе прайшло віртуальнае падарожжа «Беларусь турыстычная».
Навучэнцы Сянькоўшчынскай сярэдняй школы здзейснілі захапляльны экскурс па запаветных кутках нашай краіны. Мы гаварылі пра тое, чым славіцца беларуская зямля: ад велічных замкаў да ўнікальных прыродных аб'ектаў. Гэтая сустрэча яшчэ раз нагадала ўсім нам, як важна ведаць сваю гісторыю і шанаваць бацькаўшчыну.
Падарожнічаем па Беларусі, вывучаем сваё і ганарымся спадчынай!
#СянькоўшчынскаяШкола #КожнаяПятніцаРоднаеСваё #БеларусьТурыстычная #ДзеньБеларускіхВандровак #Слонімшчына