17 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5-7 класаў падарожнічалі па Краіне роднай мовы. Падчас падарожжа рабілі прыпынкі. На кожным прыпынку выконвалі цікавыя заданні. У ходзе падарожжа вучні змаглі пашырыць свае веды аб роднай мове і беларускім фальклоры. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікат на атрыманне +1 бала да адзнакі па беларускай мове.