У межах папулярнага рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў школе адбылося мерапрыемства «Беларускі ручнік - повязь часоў". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй беларускага ручніка і традыцыямі яго выкарыстання ў жыцці. Падзея стала сапраўдным мастком паміж мінулым і сучаснасцю. Вучні з цікавасцю вывучалі арнамент, знаёміліся з асаблівасцямі ўзору.