У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” 16 студзеня сярод вучняў 2 і 3 класаў прайшла віктарына на тэму “Зроблена ў Беларусі”. У ходзе занятку дзеці пазнаёміліся з прадпрыемствамі, якія вядомыя не толькі ў нас у краіне, але і за яе межамі. Адгадваючы загадкі, даведаліся, якую вельмі вядомую, патрэбную і знаёмую прадукцыю вырабляюць працаўнікі на беларускіх заводах і фабрыках. Вучні адказвалі на пытанні, складалі пазлы “Беларускія брэнды”, гулялі ў гульні “Скажы наадварот”, “Розны абутак”, “Знайдзі пару”. Шмат новага і цікавага даведаліся аб прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі і адпавядае высокім стандартам якасці. Віктарына захапіла рабят, і многія з іх прадэманстравалі дастаткова высокі інтэлектуальны ўзровень ведаў.