1 лістапада вучні пачатковай школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні - віктарыны «100 пытанняў аб Беларусі». За званне пераможца змагаліся дзве каманды “Беларусы ” і “Беларусачкі”. Віктарына ўтрымлівала разнастайныя пытанні і вучням цікава было выбіраць тэму пытання. Удзельнікі каманд разгадвалі загадкі, перакладвлі словы на беларускую мову,успаміналі і называлі жывёл і птушак нашага краю. Віктарына захапіла рабят, і многія з іх прадэманстравалі дастаткова высокі інтэлектуальны ўзровень ведаў. Занатак прайшоў пазнавальна, інфармацыйна, цікава і актыўна.