Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца. 18 лютага вучні Сянькоўшчынскай СШ сустрэліся на інтэлектуальным марафоне "Гучы, беларускае слова!". Каманды "Званочкі" і "Васілёчкі" выяўлялі знаўцаў роднай мовы. Красворды, прыказкі, прымаўкі, загадкі, складанне "сваіх" паэтычных твораў - усё прыйшлося даспадобы вучням. Журы ацэньвала старанні вучняў, іх эрудыцыю. Галоўны вынік дня - добры настрой, вясёлыя твары і шчырыя пачуцці.