В Беларуси стартовал проект «Кожная пятнiца — роднае, сваё»

Мероприятия в школе
- 09.01.2026
9 студзеня вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі далучыліся да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё», які накіраваны на папулярызацыю нацыянальнай культуры і захаванне беларускіх традыцый.
#ДзеньРоднагаСвайго. Дзень прайшой пад дэвізам #ДзеньБеларускагаСлова. Вучні і настаўнікі пазнаёміліся з праектам, прынялі актыўны ўдзел ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" і марафоне "Мова родная-свая", дзе гучалі любімыя вершы беларускіх паэтаў.
Вучні пачатковых класаў расказалі, якая прыгожая і мілагучная родная мова. У рамках акцыі "Я люблю беларускую мову" хлопчыкі і дзяўчынкі пісалі свае любімыя беларускія словы, з якіх сабралі сэрца.








- 16.01.2026
16 студзеня, у рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае сваё”, для вучняў 5 – 9 класаў прайшла цікавая і пазнавальная гадзіна зносін “#Топ-10БрэндаўБеларусі”.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі выказалі свае думкі і прапановы пад час прагляду відэароліка “Беларусь: бренды и символы”, прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, у выглядзе калажу аформілі рубрыку “Я выбіраю” сваімі любімымі брэндамі.







У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” 16 студзеня сярод вучняў 2 і 3 класаў прайшла віктарына на тэму “Зроблена ў Беларусі”.
У ходзе занятку дзеці пазнаёміліся з прадпрыемствамі, якія вядомыя не толькі ў нас у краіне, але і за яе межамі. Адгадваючы загадкі, даведаліся, якую вельмі вядомую, патрэбную і знаёмую прадукцыю вырабляюць працаўнікі на беларускіх заводах і фабрыках. Вучні адказвалі на пытанні, складалі пазлы “Беларускія брэнды”, гулялі ў гульні “Скажы наадварот”, “Розны абутак”, “Знайдзі пару”. Шмат новага і цікавага даведаліся аб прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі і адпавядае высокім стандартам якасці.
Віктарына захапіла рабят, і многія з іх прадэманстравалі дастаткова высокі інтэлектуальны ўзровень ведаў.


- 23.01.2026
У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» ў дзяржаўнай установе "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" прайшло мерапрыемства пад дэвізам #БеларусьФестывальная. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што кожны год у розных кутках Беларусі праходзяць цікавыя фестывалі і святы. Сярод іх-знакамітыя музычныя і тэатральныя форумы, фестывалі народнай культуры, старадаўніх рамёстваў і нацыянальнай кухні, рыцарскія турніры і рэканструкцыі эпохі Сярэднявечча, незвычайныя экалагічныя Святы…




23.01.2026 у Сянькоўшчынскай сярэдняй школе ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» прайшоў «Дзень беларускіх фестываляў». 🇧🇾
Малодшыя класы зладзілі тур па самых яркіх святах краіны: ад летняга Купалля да зімовага шэсця Дзядоў Марозаў.
Асаблівым момантам стаў конкурс малюнкаў «Саламяная птушка». Работы за 1, 2 і 3 месца ўжо на нашай дошцы — птушкі атрымаліся як жывыя!
Было шумна і весела. Цяпер дакладна ведаем, у які час года і на які фестываль адправімся ўсёй сям'ёй!


- 30.01.2026
У рамках праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё" 30 студзеня сярод вучняў пачаткавых класаў прайшла музычная хвілінка #ДзеньНароднайПесні. У ходзе мерапыемства вучні сталі актыўнымі слухачамі народна-вакальнага ансамбля "Славяначка" з філіала "Сянькоўшчынскі цэнтр культуры". Яны пачулі і паспраабавалі праспяваць народныя беларускія песні: "Цячэ вада ў ярок", "Ой рэчанька-рэчанька", "Касіў Ясь канюшыну" і "Купалінка". Маленькім спевакам вельмі спадабалася адчуць сябе ў ролі народных артыстаў.


- 06.02.2026
#ДзеньБеларускіхВандровак у Сянькоўшчынскай школе!
У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у нашай школе прайшло віртуальнае падарожжа «Беларусь турыстычная».
Навучэнцы Сянькоўшчынскай сярэдняй школы здзейснілі захапляльны экскурс па запаветных кутках нашай краіны. Мы гаварылі пра тое, чым славіцца беларуская зямля: ад велічных замкаў да ўнікальных прыродных аб'ектаў. Гэтая сустрэча яшчэ раз нагадала ўсім нам, як важна ведаць сваю гісторыю і шанаваць бацькаўшчыну. Падарожнічаем па Беларусі, вывучаем сваё і ганарымся спадчынай!
#СянькоўшчынскаяШкола#КожнаяПятніцаРоднаеСваё #БеларусьТурыстычная #ДзеньБеларускіхВандровак #Слонімшчына


- 13.02.2026
В рамках проекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" для учащихся 5-9 классов прошло мероприятие #Распакоўка па-беларуску# "Беларускія прадукты — наш гарачы выбар".
В ходе обсуждения учащиеся убедились, что ассортимент белорусской продукции разнообразен: молочные и мясные продукты, кондитерские изделия, напитки, соки, бакалея и другие. Ребята в игровой форме распределяли продукты по категориям, получая за правильный ответ сладкий приз фабрики "Коммунарка".
Подводя итоги, мы можем смело сказать, что белорусская продукция вкусная, полезная и натуральная.
"Сделано в Беларуси" - это национальный бренд, символизирующий высокое качество, надёжность и безопасность.




13.02.2026 у дзяржаўнай установе “Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна” ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” прайшло мерапрыемства пад дэвізам #Распакоўка па-беларуску.
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з дасягненнямі харчовай прмысловасці і іх якаснымі прадуктовымі брэндамі, наведалі некалькі тэматычных станцый і распакавалі прадуктовыя кашы, змагаліся за званне самых уважлівых і эрудыяваных, адказваючы на пытанні віктарыны “Угадай прадукт” і гульні “Лішні прадмет”.





- 20.02.2026
20 лютага ў Сянькоўшчынскай сярэдняй школе ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” адбылася акцыя #ЧытаемБеларускае_і_па-беларуску.
Вучні і настаўнікі з задавальненнем чыталі творы беларускіх аўтараў. Роднае слова гучала натхнёна, урачыста. Усе ўдзельнікі атрымалі асалоду.







Маленькія крокі да вялікай спадчыны
Сёння на мерапрыемстве «Чытаем беларускае і па-беларуску» мы вучыліся не проста чытаць, а разумець і любіць роднае слова.
На дошцы — нашы першыя поспехі: параўноўваем назвы птушак, звяроў і прадметаў. Дзеці з цікавасцю шукалі адпаведнікі:
🦆 Качка — утка
🐦 Бусел — аист
🐰 Трус — заяц
✨ Творчы момант: Самым захапляльным этапам стала стварэнне ўласных вокладак да любімых кніг. Дзеці ператварыліся ў сапраўдных мастакоў-ілюстратараў! Праз фарбы і алоўкі кожнае беларускае слова ажыло на паперы.Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям адчуць сувязь з каранямі праз гульню, творчасць і жывыя эмоцыі.
#настаўнік #беларускаямова #выхаванне #роднаеслова #беларускаяшкола #творчасць #чытаембеларускае





- 27.02.2026
У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" прайшла прэзентацыйная гадзіна #ДухБеларускіхТрадыцый “Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка”.
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што такое бліны, як яны з'явіліся ў беларускай кухні. Раней бліны выпякалі ў печы, а рэцэпты перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Кожная сям'я мела свае сакрэты ў падрыхтоўцы гэтага прысмака.
Вучні падзяліліся традыцыйнымі рэцэптамі беларускіх бліноў, для прыгатавання якіх выкарыстоўваюцца натуральныя прадукты айчынных вытворцаў.
Удзельнікі пазнаёміліся са звычаямі і абрадамі, звязанымі з блінамі. Напрыклад, выпяканне бліноў на Масленіцу, спаборніцтвы па іх паяданні, гульні і забавы з блінамі. Даведаліся, што падчас гулянняў, іх раздаюць усім удзельнікам свята. Усё гэта стварае атмасферу цяпла, гармоніі і яднання.
У завяршэнні мерапрыемства ўсіх чакала дэгустацыя разнастайных бліноў, блінцоў, наліснікаў, хатняга варэння і духмянай гарбаты з самавара.
Мерапрыемства стала выдатным напамінам аб багатай культуры і спрадвечных звычаях беларускага народа, а таксама падарыла ўсім удзельнікам шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.
У пятніцу, 27 лютага, у нашай школе панавала па-сапраўднаму хатняя і святочная атмасфера. У межах тэматычнага праекта #ДухБеларускіхТрадыцый для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства «Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка».
Свята пачалося з пазнавальнай гутаркі. Вучні паглыбіліся ў гісторыю аднаго з самых яркіх народных свят — Масленіцы. Дзеці даведаліся, чаму нашы продкі так чакалі вясну, навошта спальвалі пудзіла і чаму менавіта блін стаў галоўным сімвалам гэтага свята, увасабляючы сабой гарачае і круглае сонца.
Пасля захапляльнага экскурсу ў гісторыю надышла самая доўгачаканая і «смачная» частка мерапрыемства. Школьнікі сабраліся за агульным сталом, каб пакаштаваць хатніх прысмакаў. Залацістыя, духмяныя, з пылу з жару — бліны сталі выдатнай нагодай не толькі падсілкавацца, але і паразмаўляць. Дзеці з радасцю частавалі адзін аднаго, дзяліліся ўражаннямі і проста радаваліся заканчэнню вучэбнага тыдня.
Такія сустрэчы не толькі знаёмяць дзяцей з беларускімі традыцыямі, але і вучаць гасціннасці, сяброўству і дораць цёплыя ўспаміны пра школьныя гады.





- 06.03.2026
Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у душэўным творчым праекце «Мая мама — лепшая за ўсіх», які прайшоў у межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё». Дзеці з вялікай любоўю рыхтавалі свае работы, у якіх праз творчасць выказвалі самыя цёплыя пачуцці да сваіх матуль. Кожны праект быў напоўнены прыгожымі словамі і шчырымі прызнаннямі ў любові да самага дарагога чалавека ў жыцці. Гэтыя кранальныя работы стануць сапраўдным упрыгожваннем школы.





У рамках праекта "Кожная пятнiца-роднае, свае!" 6 сакавiка 2026 года ў пачатковых класах прайшоў вусны часопiс ДухоунаяПрыгажосцьБеларускайЖанчыны. Падчас мерапрыемства навучэнцы разважалi пра ролю беларускiх жанчын у развiццi грамадства, культуры, навукi i спорту, а таксама іх укладзе ў захаванні нацыянальных традыцый і падтрымкі сямейных каштоўнасцяў, пазнаеміліся з жыццем і дасягненнямі беларускіх жанчын: гістарычных асоб, навукоўцаў, пісьменніц, дзеячаў мастацтва, а таксама сучасных жанчын-лідараў.



- 13.03.2026
Пятніца, 13 сакавіка, па традыцыі прайшла пад знакам «роднага, свайго». У цэнтры ўвагі апынуўся #Дзень спажыўца, які атрымаў смачную назву «Салодкія брэнды нашай радзімы». Удзельнікі мерапрыемства арганізавалі сапраўдную выставу айчынных прысмакаў, прэзентавалі любімую прадукцыю вядомых беларускіх брэндаў: «Камунарка», «Красный пищевик», «Віцьба», «Савушкін прадукт» і іншых. Галоўнай тэмай для абмеркавання сталі дасягненні беларускіх вытворцаў і якасць іх тавараў, якія сталі сапраўднымі візітнымі карткамі краіны. Вучні з задавальненнем пачаставаліся прынесенымі ласункамі ў цёплай і душэўнай атмасферы, натхніліся новымі ідэямі і яшчэ раз адчулі моц супольнасці. Сустрэча пакінула пасля сябе не толькі салодкі паслясмак, але і пачуццё гонару за сваё. Дзякуй усім, хто далучыўся і зрабіў гэты дзень асаблівым.




- 20.03.2026
20 сакавіка, у нашай пачатковай школе адбылося сапраўднае свята прыгажосці і натхнення — "ПаэтычныКруіз_у_мелодыях"!
Нашы маленькія вандроўнікі адправіліся ў незвычайнае падарожжа па краіне беларускай паэзіі. Пад гукі чароўных мелодый дзеці сустракаліся з творамі тых, хто праславіў нашу зямлю:
☀️ Сакавітымі і роднымі радкамі Якуба Коласа;
🌙 Мілагучнай і шчырай лірыкай Янкі Купалы;
⭐ Зорнымі і пяшчотнымі вершамі Максіма Багдановіча.
Вучні не проста дэкламавалі вершы, яны адчувалі кожнае слова, нібы ноту ў прыгожай песні. На нашым "лайнеры" панавала атмасфера творчасці: гучалі песні на словы беларускіх паэтаў, праводзіліся цікавыя віктарыны і творчыя заданні.
Дзякуй усім удзельнікам за шчырасць і любоў да роднага слова! Гэты круіз паказаў, што беларуская паэзія — гэта модна, сучасна і вельмі прыгожа.


- 03.04.2026
03.04.2026 у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" прайшло мерапрыемства пад дэвізам #Жартуем_па-беларуску. "Дзень трапных беларускіх жартаў" прыйшоўся даспадобы вучням і настаўнікам школы.
У ходзе мерапрыемства вучні праявілі дасціпнасць, кемлівасць, пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб паходжанні цікавых беларускіх фразеалагізмаў. Рабяты з жаданнем прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Трапнае слова". Фінальным заданнем было стварыць свой жарт, намаляваць і разгадаць рэбусы-жарты. Дзеці актыўна ўключыліся ў заданні, атрымалі вялікае задавальненне ад вясёлых і дасціпных жартаў.





3 красавіка 2026 у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" прайшло мерапрыемства #Жартуем па-беларуску. Дзень трапных беларускіх жартаў.
Дзень паказаў: сапраўды гумар - гэта не калі "гучна і над кімсьці", а калі "трапна і разам з іншымі". Разыгрываючы сцэнкі, вывучаюць фразеалагізмы і чытаючы кароткія смяшынкі, вучні навучыліся галоўнаму: жарт - гэта інтэлектуальны снарад, які павінен трапляць у цэль і нікога не крыўдзіць.
Жарт патрабуе розуму, назіральнасці і павагі. І калі навучыцца так жартаваць, то кожны дзень у класе стане святам.



- 10.04.2026
10 красавіка у рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё" вучні 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у каманднай гульні пад дэвізам #ПеракладчыцкіВінегрэт. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі выконвалі разнастайныя заданні, звязаныя з перакладам тэкстаў і падборам падыходзячых слоў. Каманды спаборнічалі ў шпаркасці і дакладнасці, дэманструючы ўменне прымяняць веды беларускай мовы. Мова — гэта вялікі народны скарб. Паважайце и вывучайце родную мову!






10.04.2026 у дзяржаўнай установе адукацыі "Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна" у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшло мерапрыемства пад дэвізам # Перакладчыцкі вінегрэт.
Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа, дзе кожны прыпынак адкрываў дзецям новыя таямніцы роднага слова. Занятак паказаў, што беларуская мова для школьнікаў - гэта жывая, цікавая і вельмі сучасная прастора для творчасці. Вінегрэт з розных заданняў дазволіў кожнаму дзіцяці праявіць свае здольнасці і адчуць гонар за родную мову.


- 17.04.2026